Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo»
Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo» | |
---|---|
Месца нападу |
Францыя, Парыж, XI акруга |
Мэта нападу | рэдакцыя газеты «Charlie Hebdo» |
Дата |
7 студзеня 2015 11:30 (UTC+1) |
Спосаб нападу | стральба |
Зброя | аўтаматы Калашнікава, гранатамёт |
Загінулыя | 12 |
Параненыя | 30 |
Тэрарысты | 3 |
Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo» — напад невядомых на офіс рэдакцыі французскага сатырычнага штотыднёвіка «Charlie Hebdo» 7 студзеня 2015 года ў Парыжы[1][2]. У выніку стральбы загінула 12 чалавек, паранена 11. Паводле папярэдніх даных, напад здзейснілі баявікі тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда»[3].
Часопіс некалькі разоў публікаваў карыкатуры на іслам і асабіста прарока Мухамеда. Апошняй такой публікацыяй, у верасні 2012 года, стаў водгук на аматарскі фільм «Нявіннасць мусульман» і беспарадкі ў арабскіх краінах з амерыканскай прысутнасцю, якія рушылі за ім[4][5]. Паводле паведамлення заходніх СМІ, напад адбыўся праз некалькі гадзін пасля з'яўлення ў «Твітэры» карыкатуры на аднаго з лідараў групоўкі ІДІЛ Абу Бакра аль-Багдадзі[6][7].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]У 11:30 па мясцовым часе некалькі невядомых у масках (паводле заявы міністра ўнутраных спраў Францыі Бернара Казнёва — трое[8][9]), якія прыехалі на чорным аўтамабілі маркі «Citroën», з крыкамі «Алаху Акбар»[5] уварваліся ў рэдакцыю, дзе адкрылі стральбу з аўтаматаў Калашнікава і гранатамёта, затым завязалася перастрэлка з паліцэйскімі, якія прыбылі на месца здарэння[7]. У выніку нападу загінула каля 12 чалавек[10], двое з якіх — супрацоўнікі паліцыі[1]. Нападнікам удалось знiкнуць: перасеўшы ў аўтамабіль маркі «Renault Clio»[9], яны зніклі ў невядомым кірунку[7].
У рэдакцыі ў момант нападу ішла нарада. Крыніца ў медыцынскіх кругах распавяла журналістам, што тэрарысты спачатку забілі аднаго чалавека на першым паверсе будынка, затым падняліся на другі паверх, у памяшканне тыпаграфіі, дзе адкрылі агонь па супрацоўніках рэдакцыі[9].
Загінулыя і параненыя
[правіць | правіць зыходнік]У выніку нападу загінулі 12 чалавек[10], двое з якіх — супрацоўнікі паліцыі, якія пад'ехалі на службовай машыне да месца здарэння; таксама сем чалавек атрымалі агнястрэльныя раненні[1]. Агульная колькасць пацярпелых перавышае 20 чалавек[5], пяцёра параненых былі дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане[8].
Сярод загінулых — галоўны рэдактар часопіса «Charlie Hebdo» і карыкатурыст Стэфан Шарбанье. Як паведамляе «The Daily Telegraph», Шарбанье быў у «чорным спісе» тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда»: баявікі палявалі на яго за публікацыю карыкатур на прарока Мухамеда[7].
Таксама забіты вядомыя карыкатурысты Жан Кабю , Жорж Валінскі і Бернар Вельяк[7].
-
Charb (2009)
-
Cabu (2008)
-
Georges Wolinski (2007)
-
Tignous (2010)
-
Philippe Honoré (2012)
Нападнікі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле заявы міністра ўнутраных спраў Францыі Бернара Казнёва, нападнікаў было трое[8][9], паліцыяй лічыць, што быў і чацвёрты — вадзіцель, які чакаў тэрарыстаў у машыне на вуліцы[11].
Як паведаміла брытанская газета The Telegraph са спасылкай на аднаго са сведак, 33-гадовага агента па нерухомасці Седрыка Ле Бешэ, незадоўга да нападу тэрарысты звярталіся да мінакоў з патрабаваннем перадаць СМІ, што яны з'яўляюцца членамі тэрарыстычнай групоўкі Аль-Каіда. Таксама, паводле слоў Ле Бешэ, нападнікі былі апрануты ў чорнае адзенне ваеннага стылю ў масках і каптурах; адзін з тэрарыстаў нёс гранатамёт[12].
Пазней сталі вядомыя імёны тэрарыстаў: як паведаміла выданне Est Republicain, усе трое — грамадзяне Францыі арабскага паходжання. Гэта браты Шэрыф і Саід Куашы, а таксама Хамід Мурад[11]. Фатаграфіі падазраваных былі апублікаваны французскай паліцыяй[13].
Увечар 7 студзеня ў паліцэйскі камісарыят горада Шарлевіль-Мезьер прыйшоў 18-гадовы Мурад Хамід, які падазраваўся ва ўдзеле ў тэракце. Паводле слоў яго аднакласнікаў, днём ён знаходзіўся ў ліцэі і прыйшоў у паліцыю, даведаўшыся ў Інтэрнэце пра распачатае расследаванне[14].
У ноч на 8 студзеня паліцыя правяла спецаперацыю ў Рэймсе, мэтай якой было ўзяцце пробаў ДНК і адбіткаў пальцаў меркаваных тэрарыстаў[14]. Таксама ў гарадах Рэймс, Шарлевіль-Мезьер і Парыжы паліцыя арыштавала 7 чалавек у рамках аперацыі па пошуку ўдзельнікаў нападу. Гэтыя сямёра з'яўляюцца сваякамі ці знаёмымі двух экстрэмістаў у вышуку[14].
У аўтамабілі «Citroën C3», які тэрарысты кінулі ў XIX акрузе Парыжа, паліцыя выявіла каля 10 бутэлек з запальнай сумессю і два сцягі тэрарыстычных арганізацый[15].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд зрабіў заяву, у якой адзначыў, што няма ніякіх сумневаў у тым, што тое, што адбылося з'яўляецца тэрактам. «Ніводны варварскі акт не зможа заглушыць свабоду прэсы. Мы — адзіная краіна, якая зможа рэагаваць і з'яднацца», — заявіў ён[10][16]. Таксама Аланд асабіста прыбыў на месца здарэння[17][18]. Таксама Аланд неўзабаве пасля нападу на рэдакцыю сабраў Урад Францыі ў Елісейскім палацы, каб абмеркаваць тэрарыстычную пагрозу[19].
Прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс заявіў, што «усе метады будуць выкарыстаны для ўсталявання асобы, высочвання і затрымання арганізатараў нападу»[20].
Увечар 7 студзеня на парыжскай Плошчы Рэспублікі пачалася шматлікая маніфестацыя ў знак салідарнасці з сем'ямі загінулых і пацярпелых у выніку тэракту. Паводле даных арганізатараў маніфестацыі, удзел у ёй прынялі каля 10 тысяч чалавек. Многія з прысутных выйшлі з улёткамі з белым надпісам «Я — Шарлі» (фр.: «Je suis Charlie») на чорным фоне ў руках. Аналагічныя маніфестацыі пачаліся ў шэрагу французскіх гарадоў, сярод якіх — Бардо, Ліён, Марсель, Тулуза, Нант і іншыя[21][22]. Таксама, праз некаторы час пасля нападу, у «Твітэры» з'явіўся хэштэг #jesuischarlie у падтрымку рэдакцыі, а французскі Google размясціў жалобную стужку на галоўнай старонцы[5].
У гэты ж дзень па ўсёй Францыі была абвешчана трохдзённая жалоба[23].
-
Маніфестацыя на парыжскай Плошчы Рэспублікі.
-
Дэманстрацыя ў Бардо.
-
Дэманстрант з плакатам «Я — Шарлі» ў Страсбургу.
Міжнародныя арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў напад на рэдакцыю замахам на дэмакратыю і свабоду слова. Выступаючы перад журналістам у штаб-кватэры сусветнай арганізацыі, ён выказаў спачуванні блізкім загінулых і ўсяму народу Францыі[24].
Глава Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што патрэсене нападам на рэдакцыю часопіса. «Гэта варварства для ўсяго чалавецтва, для ўсіх еўрапейцаў», — сказаў ён[24]. Таксама надзвычайную занепакоенасць тэрактам выказалі генеральны сакратар Савета Еўропы Турб’ёрн Ягланд і старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Ан Брасёр[24].
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг назваў тое, што адбылося «абуральным нападам на свабоду прэсы»[24].
Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва асудзіла тэракт і выказала надзею, што яго арганізатары будуць злоўлены і адданы правасуддзю[25].
Рэлігійныя дзеячы, індывідуальныя заявы
[правіць | правіць зыходнік]Папа Рымскі Францыск выказаў «самае цвёрдае асуджэнне жудаснага замаху» са мноствам чалавечых ахвяр[24].
Асудзілі тэракт і выказалі сваё меркаванне прадстаўнікі мусульманскай супольнасці Францыі[26], члены Савета муфтыяў Расіі[27], муфтый Духоўнага ўпраўлення мусульман Украіны «Ума» Саід Ісмагілаў[28][29], муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч[30] і іншыя.
Тэрарыстычныя арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Баявікі Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта ўхвалілі тэракт, аднак сваё дачыненне да яго адмаўляюць. Адзін з сірыйскіх прадстаўнікоў ІДІЛ паведаміў агенцтву Reuters, што задаволены тым як «ільвы ісламу адпомсцілі за прарока»[31].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в СМИ: число жертв нападения на редакцию Charlie Hebdo в Париже увеличилось до 11 (руск.)(недаступная спасылка). ТАСС (7 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2015. Праверана 7 студзеня 2015.
- ↑ 11 человек погибли в результате стрельбы в редакции журнала Charlie Hebdo в Париже (руск.). Интерфакс (7 студзеня 2015).
- ↑ Terrorists shouted they were from Al Qaeda in the Yemen before Charlie Hebdo attack . The Daily Telegraph (7 студзеня 2015). Праверана 7 January 2015.
- ↑ Charlie Hebdo publie des caricatures de Mahomet (фр.). BMFTV. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 7 студзеня 2015.
- ↑ а б в г Стрельба в редакции журнала Charlie Hebdo в Париже. Онлайн-репортаж (руск.). РИА Новости (7 студзеня 2015).
- ↑ Теракт в Париже произошел спустя несколько часов после публикации «Шарли Эбдо» карикатуры на одного из лидеров ИГ (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (7 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2015. Праверана 7 студзеня 2015.
- ↑ а б в г д Десять человек погибли при стрельбе в офисе французского сатирического журнала (руск.). Lenta.ru (7 студзеня 2015).
- ↑ а б в Елизавета Фохт. Французские власти назвали число участников теракта в Париже (руск.). РБК (7 студзеня 2015).
- ↑ а б в г Остап Жуков, Ирина Ринаева. Бойня в офисе Charlie Hebdo: МВД Франции заявило о трех террористах; убит акционер журнала. Онлайн-трансляция (руск.). Московский комсомолец (7 студзеня 2015).
- ↑ а б в Le siège de Charlie Hebdo attaqué par des hommes armés (фр.). Le Figaro (7 студзеня 2015).
- ↑ а б СМИ: в нападении на редакцию Charlie Hebdo могли участвовать четыре человека (руск.). ТАСС (7 студзеня 2015).
- ↑ Максим Макарычев. Теракт в Париже совершили боевики «Аль-Каиды» (руск.). Российская газета (7 студзеня 2015).
- ↑ Полицейские опубликовали фото подозреваемых в нападении на Charlie Hebdo. ФОТО(недаступная спасылка). mignews.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2015. Праверана 2015-1-8.
- ↑ а б в Во Франции задержаны несколько подозреваемых в совершении теракта в Charlie Hebdo (руск.). Lenta.ru (8 студзеня 2015).
- ↑ Полиция нашла "коктейли Молотова" в машине нападавших на Charlie Hebdo (руск.). РИА Новости (8 студзеня 2015).
- ↑ Олланд назвал нападение на Charlie Hebdo терактом (руск.). Lenta.ru (7 студзеня 2015).
- ↑ Олланд назвал нападение на офис французского журнала терактом (руск.). Газета.ru (7 студзеня 2015).
- ↑ Олланд отправится на место перестрелки в редакции журнала в Париже (руск.). РИА Новости (7 студзеня 2015).
- ↑ Олланд збирає уряд через напад терористів на видання Charlie Hebdo (укр.)(недаступная спасылка). ZN.UA (7 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2015. Праверана 9 студзеня 2015.
- ↑ При стрельбе в редакции журнала в Париже погибли 12 человек (руск.). РИА Новости (7 студзеня 2015).
- ↑ Манифестации после атаки на редакцию Charlie Hebdo проходят во Франции (руск.). РИА Новости (7 студзеня 2015).
- ↑ Тысячи французов вышли на митинги в знак протеста против теракта в Париже (руск.). Lenta.ru (7 студзеня 2015).
- ↑ Во Франции объявили траур в связи с терактом в редакции Charlie Hebdo (руск.). Российская газета (7 студзеня 2015).(недаступная спасылка)
- ↑ а б в г д Роман Подервянский. Международная реакция на теракт в редакции парижского журнала Charlie Hebdo (руск.). ТАСС (7 студзеня 2015).
- ↑ Мусульманскія краіны асудзілі тэракт у Парыжы (руск.). Deutsche Welle (7 студзеня 2015).
- ↑ Французские мусульмане осудили расстрел журналистов (руск.). Вести.ru (8 студзеня 2015).
- ↑ Совет муфтиев России прокомментировал массовый расстрел в редакции французского сатирического журнала Charlie Hedbo (руск.). НТВ (8 студзеня 2015).
- ↑ Саід Ісмагілов. Звернення муфтія ДУМУ «Умма» щодо подій у Франції (укр.). Духовне управління мусульман України (7 студзеня 2015).
- ↑ Муфтий Украины: Расстрел Charlie Hebdo - шок для мусульман Европы (руск.). Ліга.Новости (7 студзеня 2015).
- ↑ Белорусский муфтий: убийцы французских журналистов должны понести два наказания (руск.). Телеграф.by (8 студзеня 2015).
- ↑ Львы ислама отомстили за нашего пророка – боевики ИГ одобрили теракт в Париже (руск.). ТРК «Звезда» (7 студзеня 2015).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo»